Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.01.2022

Зацікавіць прафесіяй

Свіслацкі раённы аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь і ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя М. П. Масонава» заключылі дагавор аб супрацоўніцтве.

Дагавор накіраваны на павышэнне эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы, фарміраванне ў навучэнцаў патрыятычнай свядомасці, а таксама ўдасканаленне мерапрыемстваў па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў.

Дакументам прадугледжана правядзенне сумесных мерапрыемстваў па ваенна-патрыятычным выхаванні навучэнцаў, азнаямленне са службай у праваахоўных органах для фарміравання ўсвядомленага выбару імі навучання ў навучальных установах сілавых структур Рэспублікі Беларусь.

Запланавана правядзенне Дзён адчыненых дзвярэй, экскурсійныя паездкі з наведваннем навучальных устаноў сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў, атрада міліцыі асаблівага прызначэння УУС Гродзенскага аблвыканкама, в/ч 5522 унутраных войскаў МУС, абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, а таксама сумесныя спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы.

Марына ЯНЮК