Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Каранкевіч: бяспека з'яўляецца безумоўным прыярытэтам пры эксплуатацыі БелАЭС

08.11.2024
Каранкевіч: бяспека з'яўляецца безумоўным прыярытэтам пры эксплуатацыі БелАЭС

3 лістапада, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Бяспека з'яўляецца безумоўным прыярытэтам пры эксплуатацыі БелАЭС. Аб гэтым заявіў журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы бяспека з'яўляецца прыярытэтнай у рамках і ўзвядзення БелАЭС, і далейшай яе эксплуатацыі", - падкрэсліў міністр.

Беларусь, паводле яго слоў, стала першай замежнай пляцоўкай, дзе дзяржкарпарацыя "Расатам" пабудавала атамную станцыю з вода-вадзянымі рэактарамі (ВВЭР) пакалення "3+" - з павышанымі характарыстыкамі бяспекі.

Як расказаў Віктар Каранкевіч, узаемадзеянне з дзяржкарпарацыяй "Расатам" у далейшым будзе пашырацца, і гэта датычыцца не толькі тэхнічнай падтрымкі, навуковага суправаджэння эксплуатацыі БелАЭС, абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, але і новых напрамкаў, такіх як адытыўныя тэхналогіі, ядзерная медыцына, лічбавізацыя, трэнажорабудаванне, стварэнне сістэм накаплення для энергетыкі і інш.

Паводле даных Мінэнерга, для пацвярджэння адпаведнасці работы сістэм і абсталявання ўстаноўленым параметрам бяспекі за перыяд будаўніцтва станцыі паспяхова праведзена каля 3 тыс. выпрабаванняў.

Дзяржатамнагляд пацвердзіў, што патрабаванні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі забяспечаны, і 24 кастрычніка 2023 года была выдадзена ліцэнзія на эксплуатацыю другога энергаблока, які цяпер працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму выпрацавана 2,1 млрд кВт.гадз электраэнергіі.

Адпаведнасць БелАЭС самым высокім патрабаванням бяспекі не раз пацвярджалі міжнародныя экспертныя місіі, у тым ліку МАГАТЭ, звярнуў увагу міністр. "Мы выканалі ўсе рэкамендаваныя місіі МАГАТЭ (з 2012 па 2022 год у Беларусі праведзены ўсе ключавыя місіі МАГАТЭ, рэкамендаваныя для краін, якія будуюць першую АЭС. - Заўвага БЕЛТА) у рамках будаўніцтва аб'екта, нават правялі стрэс-тэст. У рамках гэтых місій было адзначана і шмат станоўчых напрацовак, практык, гэта значыць, паспяховая работа на нашым аб'екце паказала, што ёсць тыя напрамкі, якія ўжо можа выкарыстоўваць МАГАТЭ і рэкамендаваць іншым краінам, якія будуць упершыню ўзводзіць свае атамныя энергаблокі, атамныя станцыі", - сказаў Віктар Каранкевіч.-0-

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.