У Астраўцы пачалося будаўніцтва крытай лядовай пляцоўкі.
Земляныя работы развернуты ў 2-м мікрараёне за магазінам «Санта», паведамляе "Астравецкая праўда".У аснове планіроўкі пляцоўкі пакладзены прынцып раздзялення патокаў гледачоў і спартсменаў.
На 1-м паверсе пляцоўкі будзе 6 раздзявалак на 25 месцаў, трыбуны на 300 гледачоў, прадугледжаны месцы для інвалідаў-калясачнікаў.
На 2-м паверсе запраектавана трэнажорная зала з 2-мя раздзявалкамі.
ostrovets.by