Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларусь і Індыя намецілі сферы для паскоранай рэалізацыі планаў супрацоўніцтва

06.04.2024
Беларусь і Індыя намецілі сферы для паскоранай рэалізацыі планаў супрацоўніцтва

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Індыя дамовіліся паскорыць рэалізацыю планаў па супрацоўніцтве ў галінах страхавання, фармацэўтыкі і медыцыны, лёгкай прамысловасці. Канкрэтныя дамоўленасці былі дасягнуты на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Індыі Андрэя Ржавускага з дзяржаўным міністрам замежных спраў Індыі Мінакшы Лекхі, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, сярод якіх ход і вынікі выканання палажэнняў пратакола 11-га пасяджэння Беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне гандлю, эканомікі, навукі, тэхналогій і культуры, якое адбылося 10 лістапада 2022 года ў Нью-Дэлі.

"Дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці аб паскарэнні сумеснай рэалізацыі планаў па развіцці супрацоўніцтва ў галінах страхавання, фармацэўтыкі і медыцыны, лёгкай прамысловасці, - адзначылі ў пасольстве. - Дыпламаты абмеркавалі пытанні аказання ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН, а таксама тэматыку ўступлення Беларусі у Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва (ШАС)".

Андрэй Ржавускі ў час сустрэчы аднавіў запрашэнне Мінакшы Лекхі наведаць Беларусь з візітам у гэтым годзе, прапанаваўшы сумясціць яго з наведваннем міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар - 2023".

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.