Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларусь па бязвізу з пачатку года наведалі больш за 300 тыс. замежных грамадзян

22.08.2024
Беларусь па бязвізу з пачатку года наведалі больш за 300 тыс. замежных грамадзян

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку года Беларусь наведалі больш за 300 тыс. замежных грамадзян без віз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

З пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў нашу краіну прыбылі 685687 замежных грамадзян. З іх 434794 грамадзяніны Літвы, 47499 неграмадзян і 155487 грамадзян Латвіі, а таксама 47907 грамадзян Польшчы.

З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехаў 300701 жыхар суседніх краін ЕС. У тым ліку 186531 грамадзянін Літвы, 67535 грамадзян і 20620 неграмадзян Латвіі, а таксама 26197 грамадзян Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні нашай краіны размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала ДПК і мабільным дадатку "Граніца Беларусі".

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.