Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларускія байдарачніцы занялі ўвесь п'едэстал Гульняў БРІКС на дыстанцыі 500 метраў

20.06.2024
Беларускія байдарачніцы занялі ўвесь п'едэстал Гульняў БРІКС на дыстанцыі 500 метраў
 19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія байдарачніцы занялі ўсе тры прызавыя месцы ў фінале байдарак-адзіночак на дыстанцыі 500 метраў на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у вырашальным заездзе прынялі дзевяць дзяўчат, у тым ліку пяць прадстаўніц Беларусі. Пасля першай палавіны дыстанцыі лідзіравала расіянка Юлія Бабашынская, але другую частку спартсменка правяла менш удачна і ў выніку фінішавала чацвёртай. Нечаканую перамогу з рэзультатам 2:11,95 атрымала наша Лізавета Вількава, якая апярэдзіла больш тытулаваных сябровак па зборнай Марыну Літвінчук і Вольгу Худзенка. Сярэбраная медалістка Літвінчук прайграла чэмпіёнцы амаль секунду, Худзенка ўступіла больш за паўтары. Яшчэ адна беларуска - Марыя Каваленка - стала шостай, Вераніка Леанюк - восьмая.
© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.