Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лютага

31.01.2024
Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лютага

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах устаноўлены на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2023 года. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нумар 1 ад 26 студзеня 2023 года, паведамляе БЕЛТА.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены на ўзроўні Br341,48 - гэта на 0,5 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023-га.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва - Br377,14 (раней - Br375,26); пенсіянеры - Br256,7 (раней - Br255,28); дзеці ва ўзросце да трох гадоў - Br217,39 (раней - Br215,93); дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br300,03 (раней - Br298,21); дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br365,76 (раней - Br363,28).

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага 2023 года аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, убудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, што вылічваюцца ад памеру БПМ. Гэта датычыцца памераў дзярждапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльных пенсій, павышэнняў да пенсій, што прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў, даплат і надбавак пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамог па доглядзе інваліда І групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Пераразлік закране больш за 700 тыс. атрымальнікаў сацыяльных выплат (дзеці, пажылыя грамадзяне, інваліды).

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.