Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Бульбу ў Беларусі пасадзілі амаль на 82 працэнтах запланаваных плошчаў

16.05.2024
Бульбу ў Беларусі пасадзілі амаль на 82 працэнтах запланаваных плошчаў

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бульбу ў Беларусі пасадзілі на 81,9 працэнта запланаваных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 15 мая сяўба яравых культур праведзена на плошчы 1935,2 тыс. га, або 83,5 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 89,3 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 83 працэнты, Гомельскай - 72,1 працэнта, Гродзенскай - 93,8 працэнта, Мінскай - 85,2 працэнта, Магілёўскай - 79,3 працэнта.

Сяўба грэчкі выканана на плошчы 12,36 тыс. га, або 35,8 працэнта да плана, проса - 3,58 тыс. га (35,5 працэнта), агароднінных культур - 3,20 тыс. га (66,7 працэнта), кукурузы ўсяго - 816,8 тыс. га (71,7 працэнта), у тым ліку на зерне - 280,1 тыс. га (104,2 працэнта), на сілас - 536,7 тыс. га (61,6 працэнта). Бульбу пасадзілі на 18,7 тыс. га (81,9 працэнта).

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.