Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ДПК: бязвіз на II Гульні краін СНД будзе дзейнічаць з 3 ліпеня

17.05.2024
ДПК: бязвіз на II Гульні краін СНД будзе дзейнічаць з 3 ліпеня

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым на II Гульні краін СНД будзе дзейнічаць з 3 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Як расказалі ў Дзяржпагранкамітэце, Прэзідэнт Беларусі 13 мая падпісаў указ "Аб падрыхтоўцы і правядзенні II Гульняў краін СНД 2023 года". Спаборніцтвы будуць праводзіцца з 5 па 13 жніўня ў 11 беларускіх гарадах па 20 відах спорту. Для ўдзельнікаў і персаналу, які будзе задзейнічаны на Гульнях, устаноўлены бязвізавы рэжым. Тэрмін яго дзеяння - з 3 ліпеня па 31 жніўня.

У пагранічным ведамстве падкрэслілі, што падставай для бязвізавага рэжыму стане ўключэнне спартсменаў і іншых удзельнікаў у спіс акрэдытаванай сістэмы ІІ Гульняў краін СНД.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.