Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Санкт-Пецярбурга пабіў ранейшыя рэкорды і перасягнуў $2,2 млрд

21.04.2024
Галоўчанка: тавараабарот Беларусі і Санкт-Пецярбурга пабіў ранейшыя рэкорды і перасягнуў $2,2 млрд

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Санкт-Пецярбурга пабіў ранейшыя рэкорды і перасягнуў адзнаку $2,2 млрд. Аб гэтым прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшні візіт - лагічны працяг нашага ўзаемадзеяння, партнёрства, якое не спынялася ні на дзень. І вынікі гавораць самі за сябе. Пераважная большасць тых дамоўленасцей, якіх мы з вамі дасягнулі ў паўночнай сталіцы, выкананы. Рэалізацыя некаторых мерапрыемстваў прадаўжаецца", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, лічбы добра адлюстроўваюць вынікі двухбаковага ўзаемадзеяння. "Наш тавараабарот пабіў ранейшыя рэкорды і перасягнуў адзнаку $2,2 млрд, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - Тэмпы тавараабароту ў бягучым годзе таксама даюць падставы для аптымізму - за два першыя месяцы ён вырас амаль на 40 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Нам трэба не змяншаць тэмпы".

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.