Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Галоўчанка: у зоне адказнасці ўсёй медыцынскай вертыкалі - якасная і даступная меддапамога

16.03.2024
Галоўчанка: у зоне адказнасці ўсёй медыцынскай вертыкалі - якасная і даступная меддапамога

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У зоне адказнасці ўсёй медыцынскай вертыкалі кіравання - арганізацыя аказання якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі насельніцтву. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на калегіі Міністэрства аховы здароўя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"У зоне адказнасці ўсёй медыцынскай вертыкалі кіравання - арганізацыя аказання якаснай і даступнай медыцынскай дапамогі насельніцтву. У нашай даволі кампактнай краіне ўсё павінна быць выбудавана аптымальна, разумна і зручна незалежна ад месца пражывання канкрэтнага чалавека", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, будоўлі і аснашчэнне высокатэхналагічным абсталяваннем павінны быць цесна ўвязаны з неабходнымі аб'ёмамі медыцынскай дапамогі ў кожным канкрэтным рэгіёне, улічваючы дэмаграфічную сітуацыю. "Усё гэта павінна быць арыентавана на дасягненне канчатковага выніку, а менавіта на паляпшэнне здароўя і павелічэнне працягласці жыцця насельніцтва", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Як адзначыў Раман Галоўчанка, сёння як ніколі важна правільна расставіць прыярытэты, размеркаваць існуючыя рэсурсы, забяспечыць стабільную работу сферы аховы здароўя, якая заўсёды была і будзе пад пільнай увагай. Адсюль і такая колькасць ацэнак, меркаванняў і патрабаванняў максімальна высокага выніку.

"Упэўнены, што усё вам пад сілу. З боку ўрада гатовы аказваць усю неабходную падтрымку, накіраваную на далейшае павышэнне эфектыўнасці функцыянавання сістэмы аховы здароўя, якасці аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву. Ад імя ўрада хачу выказаць падзяку работнікам аховы здароўя - тым, хто з гонарам і годнасцю выконваў і выконвае свой прафесійны абавязак", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.