Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Гэта не паказваюць экстрэмісцкія рэсурсы. Экс-актывістка апазіцыі расказала, як жывуць збеглыя за мяжой

30.07.2024
Гэта не паказваюць экстрэмісцкія рэсурсы. Экс-актывістка апазіцыі расказала, як жывуць збеглыя за мяжой
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экс-кіраўнік рэгіянальнага аддзялення апазіцыйнай партыі "Народная Грамада" Вольга Цішкевіч у эфіры тэлеканала АНТ расказала аб жыцці і рабоце ў Польшчы, дзе яна жыла пасля выезду з Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У 2022 годзе Вольга Цішкевіч пераехала ў Польшчу да сяброўкі Наталлі Папковай - апазіцыйнай актывісткі з Брэста. Як расказалі на АНТ, Наталля Папкова неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаваныя пікеты і мітынгі, некалькі разоў - за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Змяшчалася ў псіхіятрычную бальніцу. У студзені 2018 года выехала ў Польшчу. Пасля выезду за мяжу прыняла іслам.

"Яна паслала мне дыванок, сказала, што спаць больш няма дзе. Я ніколі не была ў Польшчы, і пасля рускамоўнага насельніцтва польскую мову практычна не разумееш. Яна мяне вадзіла ў магазін, аптэку. Проста гэта вельмі моцны стрэс - апынуцца ў іншай абстаноўцы", - прызналася Вольга Цішкевіч.

Паводле слоў актывісткі, у час пошуку работы яна наткнулася на сайт, праз які ўкраінцы ўладкоўваюцца на работу. Першы час давялося займацца камплектаваннем пасылак. Працаваць даводзілася па 20 гадзін. "Гэта значыць ты працуеш пэўны час (па-мойму, 12 гадзін), потым спіш дзве гадзіны і зноў ідзеш на работу. І гэта за 600 еўра. Адзін выхадны - і не факт, што яго атрымаеш. Я там тыдзень пабыла і паехала", - расказала Вольга Цішкевіч.

Наступным месцам работы стаў атэль, дзе Вольга Цішкевіч займалася прыбіраннем нумароў. "Было вельмі цяжка. Двухмесны нумар якога-небудзь амерыканца трэба было прыбраць за сем-восем хвілін. У мяне не атрымлівался. Ішло паўгадзіны, гадзіна. Я вытрымала дзесьці паўтара месяца і атрымала каля 500 еўра", - адзначыла яна.

Хутка Наталля Папкова паклікала Вольгу Цішкевіч у Вільнюс, дзе трэба было фарбаваць драўляныя дамы. "Гэта работа была не такая цяжкая, як на клінінгу. Таму што цябе там ганяюць. Ты засцілаеш ложак, на цябе крычаць на польскай мове, а ты не разумееш і проста ўсміхаешся. Там (у Літве. - Заўвага БЕЛТА) было ўсё інакш. Там былі рускамоўныя людзі. І калі на цябе хтосьці крычыць, ты разумееш. І зарплату плацілі спачатку 40 еўра за 10 гадзін, потым павялічылі", - канстатавала Вольга Цішкевіч.

Адказваючы на пытанне, чаму экстрэмісцкія рэсурсы не паказваюць умовы, у якіх жывуць збеглыя за мяжой, Вольга Цішкевіч сказала, што інфармацыя там дасканала фільтруецца. "А чаму яны не паказваюць, што людзі ў хостэлах жывуць? Не паказваюць, што вельмі нямногія могуць зняць кватэру. Не паказваюць, што былыя журналісты працуюць у "Бядронцы", - сказала Вольга Цішкевіч.

Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што ў экстрэмісцкіх СМІ не асвятляецца той факт, што былы апазіцыйны актывіст і прапагандыст Ілья Дабратвор жыве ў машыне. Ён выехаў за мяжу з пяццю дзецьмі, на фоне фінансавых праблем пасварыўся з жонкай, якой не плаціць аліменты. Ілья Дабратвор працуе ў Польшчы таксістам і начуе ў аўтамабілі.
© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.