Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Губернатар Бранскай вобласці: бліжэй сяброў, чым беларусы, у нас няма

10.07.2024
Губернатар Бранскай вобласці: бліжэй сяброў, чым беларусы, у нас няма

8 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Бягучая сітуацыя паказала, што бліжэй сяброў, чым беларусы, у нас няма. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз у час рэспубліканскага свята "Купалле", якое праходзіць 8 ліпеня ў Александрыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы вобласці блізкія, мяжуюць адна з адной. У нас добрыя і наладжаныя сувязі не толькі з Магілёўскай, але і Гомельскай, Мінскай і Віцебскай абласцямі. Гэтыя адносіны закладваліся не адным пакаленнем нашых продкаў. Вельмі важна, што мы змаглі іх не толькі захаваць, але і прымножыць", - падкрэсліў ён.

Як адзначыў Аляксандр Багамаз, без мінулага і сучаснага ніколі нельга пабудаваць паспяховую будучыню. "Наша мінулае і сучаснае мы ўсяляк стараемся захаваць. Такую задачу ставяць перад намі кіраўнікі нашых дзяржаў - Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, - адзначыў ён. - Беларусы і расіяне - братэрскія народы. У нас адны карані, адна мова, мы мыслім аднолькава. І мы павінны быць разам. І бягучая сітуацыя паказвае, што бліжэй сяброў, чым беларусы, у нас няма".

Блізкае сяброўства паміж братэрскімі народамі для Аляксандра Багамаза - важны асабісты складнік жыцця. "Дружба паміж нашымі народамі для мяне асабліва важная і прыемная. Я сам вырас на прыграніччы. У маладыя гады было складана перайсці з паўбеларускай і паўукраінскай на рускую мову. Бо ў прыграніччы мы ўсе размаўлялі "як, што, куды, бульба". Мне ўсё гэта вельмі блізка", - падзяліўся ён.

Беларусы і расіяне - людзі адной душы, упэўнены губернатар. І свята ў Александрыі яркае сведчанне таго. "Мы былі сябрамі, мы ёсць сябры і ў будучым павінны застацца імі", - рэзюмаваў ён.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.