Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Індыя мае намер купіць у Беларусі 1 млн т калійных угнаенняў у абход заходніх санкцый

03.02.2024
Індыя мае намер купіць у Беларусі 1 млн т калійных угнаенняў у абход заходніх санкцый

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індыя мае намер набыць у Беларусі 1 млн т калійных угнаенняў, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Times of India.

Гэта будзе першая такая здзелка паміж дзвюма краінамі пасля таго, як у адносінах да Мінска былі ўведзены заходнія санкцыі, нацэленыя на падрыў беларускага экспарту угнаенняў.

Як адзначае выданне, для продажу калію Беларуская калійная кампанія можа адкрыць рахунак у рупіях у індыйскім дзяржбанку, паколькі санкцыі Захаду блакіравалі гандаль беларускімі ўгнаеннямі ў доларах і еўра.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.