Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Юрый Караеў сустрэўся з прадстаўнікамі дзвюх шматдзетных сем'яў, якія прыехалі ў Ваўкавыск з сектара Газа

17.01.2024
Юрый Караеў сустрэўся з прадстаўнікамі дзвюх шматдзетных сем'яў, якія прыехалі ў Ваўкавыск з сектара Газа

У Беларусі працягваюць аказваць усебаковую падтрымку сем'ям, эвакуіраваным у лістападзе з сектара Газа. Сёння памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў сустрэўся з прадстаўнікамі дзвюх шматдзетных сем'яў, якія прыехалі на малую радзіму ў Ваўкавыск. Людзі выказалі падзяку кіраўніцтву краіны за магчымасць вырвацца з зоны ваеннага канфлікту, за вырашэнне ўсіх бытавых пытанняў на новым месцы жыхарства. Падчас сустрэчы абмеркавалі магчымыя варыянты працаўладкавання бацькоў, а таксама прадаўжэння навучання дзяцей у школе і ва ўніверсітэце.

Падчас сустрэчы шматдзетным сем'ям былі ўручаны падарункі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Дзеці атрымалі мяккія цацкі і футбольныя мячы.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.