Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Качанава: праект "Поезд Памяці" палюбіўся школьнікам з розных краін

22.06.2024
Качанава: праект

21 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Патрыятычны культурна-асветны праект "Поезд Памяці" атрымаў працяг, таму што палюбіўся школьнікам. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час дыялогу з удзельнікамі праекта ў Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Брэсце сёння сустрэлі "Поезд Памяці". Беларускія школьнікі на пероне чыгуначнага вакзала чакалі сваіх равеснікаў з Расіі, Арменіі і Кыргызстана. У другой палавіне дня падлеткі з чатырох краін сустрэліся са старшынёй Савета Рэспублікі. Наталля Качанава цёпла павітала юнакоў і дзяўчат.

"Мы рады таму, што ў мінулым годзе, калі быў дадзены старт праекту, ён адбыўся, таму што яго палюбілі нашы юнакі і дзяўчаты. Маладыя людзі з Беларусі і Расіі ўбачылі гарады нашых краін, пасябравалі, і сёння іх добрыя адносіны прадаўжаюцца. Хочацца, каб такія адносіны склаліся і паміж вамі, каб вы ўбачылі нашы краіны, даведаліся аб гарадах Беларусі і Расіі, а потым расказалі аб гэтым сваім равеснікам", - сказала Наталля Качанава.

200 школьнікаў на "Поездзе Памяці" адправяцца ў падарожжа на 2,5 тыдня. Яны ўбачаць шэсць беларускіх і восем расійскіх гарадоў, даведаюцца новае аб гісторыі гэтых краін. "Поезд Памяці" праедзе па месцах воінскай і баявой славы.

"82 гады таму прыйшла вайна на нашу зямлю - гэта было страшна, гэта была трагедыя. Але тады народы Савецкага Саюза аб'ядналіся, каб адстаяць свабоду і незалежнасць. Яны стаялі плячо ў плячо. Гэта гісторыя аб'ядноўвае нас, і гэта тое, што мы павінны перадаваць з пакалення ў пакаленне і захоўваць у сваіх сэрцах, каб не дапусціць паўтарэння такой жудаснай трагедыі. Сёння раскрываюцца ўсё новыя і новыя факты. Мы яшчэ не ведаем імёнаў усіх тых, хто абараняў нашу краіну ад карычневай чумы", - звярнула ўвагу спікер.

Звяртаючыся да падлеткаў, Наталля Качанава адзначыла важнасць таго, каб юнакі і дзяўчаты пачулі праўду з першых вуснаў і на свае вочы ўбачылі многія рэчы. "Вы самі ўбачыце, як людзі жывуць у Расіі і Беларусі, як шануюць памяць і сваю гісторыю. Таксама наша мэта была ў тым, каб вы маглі пазнаёміцца і пасябраваць. Сёння з падлеткамі з Беларусі і Расіі іх равеснікі з Арменіі і Кыргызстана. У наступным годзе, думаем, яшчэ пашырым межы і запросім дзяцей з іншых краін. Вядома, гэта будзе цудоўна", - не сумняваецца старшыня Савета Рэспублікі.

Дыялог прайшоў ажыўлена і нязмушана. Юнакі і дзяўчаты ахвотна дзяліліся ўражаннямі, чаканнямі ад падарожжа, агучвалі свае прапановы, дзякавалі за арганізацыю міжнароднага праекта.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.