Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кантракты амаль на $25 млн падпісаны па выніках рабочага візіту Галоўчанкі ў Астрахань

28.10.2024
Кантракты амаль на $25 млн падпісаны па выніках рабочага візіту Галоўчанкі ў Астрахань

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантракты амаль на $25 млн падпісаны па выніках рабочага візіту прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Астрахань. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Шэраг дакументаў датычыцца паставак прадукцыі машынабудавання. У іх ліку - спецыфікацыя да дагавора куплі-продажу аўтамабільнай тэхнікі, заключанага паміж ТАА "МАЗ-РУС" і яго афіцыйным дылерам у Астраханскай вобласці - ТАА "Рэгіянальны цэнтр МАЗ Поўдзень", на пастаўку аўтамабіляў МАЗ. Таксама заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж МТЗ і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і рыбнай прамысловасці Астраханскай вобласці на пастаўку тэхнікі. Падпісаны і дагавор паміж ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Лідсельмаш" і ТАА "ГД МТЗ-Стаўрапаль" на пастаўку сельскагаспадарчай тэхнікі.

ТАА "Санадстар" (Гомель) і ТАА "Гранд Фіш" (Астрахань) у сваю чаргу заключылі дагавор на пастаўку кармоў, кармавых дабавак і камбікорму ўсіх відаў, курынай, мясной, малочнай прадукцыі, прадукцыі дрэваапрацоўкі і будаўнічых матэрыялаў беларускай вытворчасці.

Далей урадавая дэлегацыя накіравалася ў Астану, дзе адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Чакаецца сур'ёзнае абмеркаванне па праекце пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, заснаванні, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.