Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Карпенка: задача дзяржавы - забяспечыць свабоднае волевыяўленне грамадзян у мірных і бяспечных умовах

27.01.2024
Карпенка: задача дзяржавы - забяспечыць свабоднае волевыяўленне грамадзян у мірных і бяспечных умовах

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача дзяржавы - забяспечыць свабоднае волевыяўленне грамадзян у мірных і бяспечных умовах, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка журналістам у час круглага стала "Выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі з удзелам дэлегацыі Выбарчай камісіі Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Круглы стол аб'яднаў экспертаў, выкладчыкаў, а таксама слухачоў, якія праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі па тэме "Тэорыя і практыка выбарчага працэсу". Бакі абмяняюцца вопытам правядзення электаральных кампаній, абмяркуюць праблемныя пытанні і спосабы іх практычнага вырашэння.

"Ні для каго не сакрэт, што любая выбарчая кампанія альбо рэферэндум палітызуе грамадства. Ёсць розныя пункты гледжання і розныя ідэалогіі, якія прапісаны, магчымасць стварэння палітычных партый, плюралізм меркаванняў. Гэтыя тэмы мы таксама актыўна абмяркоўваем. Але разам з тым хачу падкрэсліць, што Канстытуцыя сёння з'яўляецца, як выказаўся Прэзідэнт, асновай дзяржаўнай ідэалогіі. У ёй закладзены галоўныя прынцыпы - суверэнітэт, непахіснасць, тэрытарыяльная цэласнасць нашай дзяржавы, забеспячэнне бяспекі краіны. Таму якім бы ні быў плюралізм меркаванняў, яны павінны працаваць на ўмацаванне дзяржаўнасці, суверэнітэту і бяспекі краіны", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, у час электаральных кампаній могуць узнікаць розныя пытанні. "Гэта і тэма знешняга ўздзеяння, у тым ліку інфармацыйнага. А часам мы назіраем і гібрыднае ўздзеянне. Наша суседка Украіна не выключэнне, але і мы ў 2020 годзе зведалі на сабе пэўныя элементы гібрыднага ўздзеяння ў рамках электаральнай кампаніі. Вядома, мы абмяркоўваем гэтыя тэмы, і задача любой дзяржавы - забяспечыць свабоднае волевыяўленне грамадзян у спакойных, мірных і бяспечных умовах і не дапусціць расхіствання сітуацыі", - падкрэсліў старшыня ЦВК.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.