Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кавальчук: мы змянілі фармат правядзення II Гульняў краін СНД, а віды спорту вызначылі калегіяльна

27.06.2024
Кавальчук: мы змянілі фармат правядзення II Гульняў краін СНД, а віды спорту вызначылі калегіяльна

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы змянілі фармат правядзення II Гульняў краін СНД, а віды спорту вызначылі калегіяльным спосабам. Аб гэтым у час наведвання сталічнага стадыёна "Дынама" замежнымі журналістамі расказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы змянілі фармат правядзення Гульняў. Першыя Гульні праходзілі ў Казані, у адным горадзе. У нас прадстаўніцтва значна большае - 11 гарадоў: Мінск, Брэст, Гродна, Віцебск, Орша, Магілёў, Гомель, Жлобін, Салігорск, Барысаў, Маладзечна. У нас вельмі шырокая геаграфія правядзення гэтага мерапрыемства", - падкрэсліў міністр.

Сяргей Кавальчук расказаў, што ўсе 20 відаў спорту вызначаліся калегіяльным спосабам прадстаўнікамі краін СНД. У пералік вызначаных для Гульняў відаў увайшлі і экзатычныя для Беларусі пляжны футбол і пляжны валейбол. "У нас няма мора, але мы правядзём спаборніцтвы і па пляжным футболе, і па пляжным валейболе. Мы развіваем і гэтыя віды спорту. У Брэсце мы будзем праводзіць спаборніцтвы па плаванні і гандболе, у Гродне - цяжкую атлетыку і хакей на траве, Віцебску - тайскі бокс, Оршы - бокс, Магілёве - каратэ і стральбу з лука, Гомелі - дзюдо, Жлобіне - самба, Маладзечне - пляжны валейбол, Барысаве - міні-футбол, Салігорску - вольная, грэка-рымская і жаночая барацьба, а ў Мінску пройдуць спаборніцтвы па дзевяці відах спорту. Запрашаем усіх у нашу краіну, каб паўдзельнічаць і атрымаць асалоду ад культуры, звычаяў, традыцый, прыроды нашай краіны, а самае галоўнае - нашай ветлівасці і гасціннасці", - дадаў Сяргей Кавальчук.

У Беларусі з 25 чэрвеня па 1 ліпеня праходзць прэс-тур замежных журналістаў напярэдадні II Гульняў краін СНД. У прэс-туры ўдзельнічаюць 14 журналістаў з Расіі, Кітая, Азербайджана і Кыргызстана.-

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.