Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Краснаруцкі: патрыятычнае выхаванне - важны элемент маладзёжнай палітыкі СД

13.12.2024
Краснаруцкі: патрыятычнае выхаванне - важны элемент маладзёжнай палітыкі СД

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская і расійская моладзь павінны развівацца ў патрыятычным рэчышчы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў старшыня Расійскага саюза моладзі Павел Краснаруцкі.

Субяседнік расказаў, што Беларусь і Расійская Федэрацыя актыўна развіваюць маладзёжныя праекты. Апошнім часам супрацоўніцтва ў гэтай сферы яшчэ больш актывізавалася. "Наша арганізацыя даўно і цесна супрацоўнічае з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Мы праводзім шмат сумесных праектаў, некаторыя з іх паспелі ўжо стаць традыцыйнымі. Напрыклад, "Каралева студэнцтва" і многія іншыя", - адзначыў Павел Краснаруцкі.

Асобна ён адзначыў аспект патрыятычнага выхавання моладзі. Добрай традыцыяй стала сумесная з беларускім бокам ускладанне кветак у Брэсцкай крэпасці, якое штогод праходзіць 22 чэрвеня. "Такія мерапрыемствы вельмі важныя. Нам неабходна памятаць гісторыю і не даць перапісаць яе старонкі", - падкрэсліў Павел Краснаруцкі.

Таксама ў гэтыя дні ў Расійскай Федэрацыі праходзіць студэнцкі форум "Твой ход", у рамках якога праводзіцца адукацыйны форум "Расія студэнцкая". "На гэту пляцоўку мы запрасілі 15 кіраўнікоў студэнцкіх саветаў вядучых універсітэтаў Беларусі. Гэта зроблена ў тым ліку для абмену вопытам", - дадаў старшыня Расійскага саюза моладзі.

Штогод расійская і беларуская маладзёжныя структуры вызначаюць план сумесных мерапрыемстваў. У наступным годзе, напрыклад, будзе праводзіцца работа з маладзёжнымі лідарамі. "Мерапрыемства пройдзе ў фармаце абмену меркаванняў. Плануецца, што па 50 чалавек з кожнай краіны зробяць узаемныя візіты. Тым самым мы зможам на практыцы вызначыць прыярытэтныя інтарэсы маладых людзей нашых дзяржаў і нашу далейшую маладзёжную палітыку", - сказаў на заканчэнне Павел Краснаруцкі.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.