12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне і перспектывах яе развіцця.
Абмяркоўваліся таксама эканамічныя пытанні і рэалізацыя дамоўленасцей у сферы эканомікі і бяспекі, дасягнутых у Мінску ў час нядаўняга афіцыйнага візіту расійскага лідара.
Пытанні абароны і бяспекі ў цэлым у ходзе праведзенай размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асобным блокам.
Яшчэ адна тэма ў парадку дня - сумесная работа і напрамкі супрацоўніцтва за мяжой, за межамі Саюзнай дзяржавы.
Узгаднілі прэзідэнты Беларусі і Расіі і графік далейшых кантактаў.
Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Уладзіміра Пуціна з Днём Расіі.