Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна

15.05.2024
Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам мінулае, сучаснае і будучае беларускай дзяржавы. Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, умацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Гэтыя якасці, упэўнены Аляксандр Лукашэнка, дадуць магчымасць не толькі выстаяць перад тварам сённяшніх выклікаў, але і прымножыць дасягненні суверэннага перыяду.

Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна

Паважаныя суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам мінулае, сучаснае і будучае беларускай дзяржавы.

Нашы сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя, захоўваюць у сабе жыццёвую мудрасць, умацоўваюць духоўныя сілы, натхняюць на новыя здзяйсненні.

Імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць у імя будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Упэўнены, гэтыя якасці дадуць магчымасць нам не толькі выстаяць перад тварам сённяшніх выклікаў, але і прымножыць дасягненні суверэннага перыяду.

Ад душы жадаю вам, дарагія землякі, сямейнага шчасця, радасці, здароўя і поспехаў у працы на карысць Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка.

14 мая 2023 года.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.