Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю

15.09.2024
Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 верасня прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БЕЛТА.

Цэнтральнай часткай візіту стануць перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якія пройдуць 15 верасня. Іх кіраўнікі дзяржаў запланавалі раней у адпаведнасці з графікам сустрэч двух лідараў.

Асноўнымі тэмамі перагавораў стануць міжнародны парадак дня і рэгіянальная праблематыка. А таксама сумесныя задачы ў эканоміцы, у прыватнасці ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах, і агульная вялікая работа ў сферы імпартазамяшчэння.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.