Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Луцкі: у патрыятычнай рабоце не павінна быць выпадковых людзей

20.04.2024
Луцкі: у патрыятычнай рабоце не павінна быць выпадковых людзей

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У патрыятычнай рабоце не павінна быць выпадковых людзей, заявіў журналістам да пачатку пасяджэння Рэспубліканскага міжведамаснага каардынацыйнага савета па патрыятычным выхаванні намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Ігара Луцкага, у рэспубліцы даўно створаны ваенна-патрыятычныя клубы. Цяпер першачарговая задача - наладзіць іх узаемадзеянне. "Гістарычная памяць, гістарычная спадчына заўсёды былі сферай інтарэсаў і Міністэрства адукацыі, і дзяржаўных органаў", - адзначыў Ігар Луцкі.

Паводле яго слоў, у моладзі высокая цікавасць да гістарычнай тэматыкі. Ваенна-патрыятычнае выхаванне знаходзіцца ў цэнтры ўвагі і Міністэрства абароны, і МУС. "У гэтай справе не павінны з'яўляцца людзі, якія выпадковыя, якія не разумеюць, што такое педагогіка. Прэзідэнт сказаў: патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт. А тыя людзі, якія спрабуюць на гэтым зарабіць сабе бонусы, ні ў якім разе не павінны дапускацца да дзяцей", - лічыць Ігар Луцкі.

Першымі на пасяджэнні былі разгледжаны пытанні, якія курыруе Міністэрства спорту і турызму. У прыватнасці, Ігар Луцкі лічыць неабходным перад стартам чарговага турыстычнага сезона паглядзець экскурсійнае забеспячэнне турыстычных аб'ектаў. Асабліва тых, якія звязаны з трагічнымі падзеямі на беларускай зямлі.

Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася дзейнасць пошукавых атрадаў, ДТСААФ, Беларускай федэрацыі армейскага рукапашнага бою і сучаснага панкратыёна. Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя прадставіла праект "Беларусь памятае". "Роля грамадскіх аб'яднанняў у пытаннях ваенна-патрыятычнага выхавання павінна ўзрастаць", - лічыць Ігар Луцкі.

Мерапрыемства прайшло ў Доме афіцэраў. У фае была арганізавана выстаўка аб дзейнасці ваенна-патрыятычных клубаў і аб'яднанняў. Удзельнікі сустрэчы агучылі свае прапановы аб тым, як можна ўдасканаліць работу па ваенна-патрыятычным выхаванні. Ёсць неабходнасць стварэння цэнтра, які аб'яднае ваенна-гістарычныя клубы і класы.

Наступнай тэмай, якую абмяркуе каардынацыйны савет, стане захаванне і развіццё сямейных каштоўнасцей. "Дэмаграфічная бяспека для нашай краіны - пытанне нумар адзін. З сям'і пачынаецца выхаванне грамадзяніна і патрыёта", - лічыць Ігар Луцкі.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.