Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Махляры пачалі рассылаць шкодныя пісьмы ад імя "Белпошты"

30.05.2024
Махляры пачалі рассылаць шкодныя пісьмы ад імя

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" папярэджвае беларусаў аб новай схеме, якая выкарыстоўваецца махлярамі, паведамляе БЕЛТА.

Зламыснікі пачалі рассылаць на электронную пошту паведамленні са спасылкамі на шкодны рэсурс у інтэрнэце.

"РУП "Белпошта" не рассылае такія паведамленні. Будзьце асабліва ўважлівымі пры пераходзе па спасылках. Як правіла, зламыснікі выкарыстоўваюць іх для накіравання на фальшывыя інтэрнэт-старонкі з мэтай заражэння ўстройстваў шкодным праграмным забеспячэннем і завалоданнем персанальнымі данымі. Часцей за ўсё мэтай зламыснікаў з'яўляецца атрыманне інфармацыі аб плацежнай картцы і крадзеж грашовых сродкаў", - адзначылі на прадпрыемстве.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.