Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мінадукацыі: апошні званок і выпускныя вечары ў школах будуць прысвечаны Году міру і стварэння

23.05.2024
Мінадукацыі: апошні званок і выпускныя вечары ў школах будуць прысвечаны Году міру і стварэння

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошні званок і выпускныя вечары ў школах будуць прысвечаны Году міру і стварэння. Аб гэтым журналістам паведаміла кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Згодна з загадам міністра адукацыі, апошні званок для вучняў 9-х і 11-х класаў адбудзецца 25 мая, выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама асаблівага ўзору з узнагароджваннем залатым і сярэбраным медалём пройдуць 10 чэрвеня. Святы будуць праведзены ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У асобных выпадках выпускны вечар можа адбыцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры, але толькі па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. Час пачатку і працягласць мерапрыемстваў вызначаецца рашэннем кіраўніка ўстановы адукацыі разам з бацькоўскім камітэтам і па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі", - расказалаТаццяна Асмалоўская.

Паводле яе слоў, сцэнарныя планы кожнага мерапрыемства ўжо распрацаваны, вядзецца сур'ёзная падрыхтоўка. "Сцэнарыі свят будуць прысвечаны Году міру і стварэння, а таксама тым устаноўкам, якія сёння з'яўляюцца асноватворнымі ў арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з моладдзю. Хачу звярнуць увагу на тое, што сёння патэнцыял устаноў адукацыі дазваляе самастойна арганізаваць і правесці гэтыя мерапрыемствы на высокім узроўні без прыцягнення іншых людзей: вядучыя гэта, шоўмены ці індывідуальныя прадпрымальнікі", - падкрэсліла кансультант галоўнага ўпраўлення.

Таццяна Асмалоўская адзначыла, што важнейшым пры арганізацыі святочных мерапрыемстваў з'яўляецца пытанне бяспекі. "З намі цесна будуць узаемадзейнічаць калегі з праваахоўных органаў, таму меры па забеспячэнні парадку і грамадскай бяспекі будуць выкананы. Калегам з аддзелаў унутраных спраў ужо даведзены графікі правядзення мерапрыемстваў, таму мы ўпэўнены, што ўсё пройдзе на высокім арганізацыйным узроўні", - канстатавала яна.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.