Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Мінадукацыі ўстанавіла пералік пунктаў правядзення ЦЭ ў асноўныя і рэзервовыя дні

28.02.2024
Мінадукацыі ўстанавіла пералік пунктаў правядзення ЦЭ ў асноўныя і рэзервовыя дні

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі ўстанавіла пералік пунктаў правядзення цэнтралізаванага экзамену і замацаваных за імі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў асноўныя і рэзервовыя дні. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 27 студзеня 2023 года нумар 20, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У час асноўнага этапу правядзення цэнтралізаванага экзамену будзе задзейнічана 144 пункты ва ўсіх рэгіёнах краіны. Напрыклад, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прыме адзінаццацікласнікаў з дзевяці сталічных гімназій і 28 школ. Мінімальная колькасць месцаў для ўдзельнікаў ЦЭ там прадугледжана - 2 тыс.

У рэзервовыя дні, згодна з дакументам, прадугледжана работа шасці пунктаў правядзення цэнтралізаванага экзамену. Гэта Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. За кожнай ВНУ замацаваны ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага рэгіёна.

Пунктам правядзення цэнтралізаванага экзамену ў іншыя тэрміны для ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі стане Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.