Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

МЗС Беларусі: бяздумнае начыненне зброяй тых ці іншых дзяржаў - прамы шлях да эскалацыі напружанасці

11.04.2024
МЗС Беларусі: бяздумнае начыненне зброяй тых ці іншых дзяржаў - прамы шлях да эскалацыі напружанасці

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бяздумнае начыненне зброяй тых ці іншых дзяржаў - прамы шлях да эскалацыі напружанасці. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч, выступаючы 10 красавіка на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН "Пагрозы міжнароднаму міру і бяспецы: рызыкі, якія ўзнікаюць з парушэнняў пагадненняў, што рэгулююць экспарт узбраенняў і ваеннай тэхнікі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле ацэнак ААН, штогод у свеце чвэрць мільёна чалавек гіне ад агнястрэльнай зброі. "Нездарма па колькасці ахвяр лёгкую і стралковую зброю называюць новым відам "зброі масавага знішчэння". Яшчэ генеральны сакратар ААН Кофі Анан у адным са сваіх дакладаў адзначаў, што колькасць загінулых ад стралковай зброі намнога перавышае колькасць загінулых у выніку прымянення іншых сістэм узбраенняў", - сказаў намеснік міністра.

Прадстаўнік Беларусі звярнуў увагу, што ўрон, нанесены прымяненнем звычайных узбраенняў інфраструктурным, культурным, адукацыйным, рэлігійным і медыцынскім аб'ектам, таксама мае доўгатэрміновыя сацыяльна-эканамічныя наступствы.

"Бескантрольнае і бяздумнае начынне зброяй тых ці іншых дзяржаў, няхай нават і пад прыстойнай маркай забеспячэння бяспекі і ўмацавання абараназдольнасці, на самай справе падсілкоўвае сучасныя ўзброеныя канфлікты, садзейнічае дэстабілізуючым накапленням узбраенняў, - дадаў намеснік міністра. - Гэта прамы шлях да мілітарызацыі рэгіёна або рэгіёнаў, ваеннага дысбалансу і эскалацыі напружанасці. Больш таго, празмерныя накапленні ўзбраенняў істотна павялічваюць рызыкі іх перацякання ў незаконны абарот. Паколькі вялікая частка ўзбраенняў трапляе на чорны рынак з легальнага абароту".

Акрамя таго, ён адзначыў, што незаконныя патокі лёгкай стралковай зброі і іншых відаў звычайных узбраенняў ствараюць спрыяльную глебу для росту і ўзмацнення тэрарыстычных структур і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.