Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Начальнік Генштаба: двухбаковае комплекснае вучэнне ў Беларусі не нясе пагрозы суседнім краінам

25.09.2024
Начальнік Генштаба: двухбаковае комплекснае вучэнне ў Беларусі не нясе пагрозы суседнім краінам

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалося двухбаковае комплекснае вучэнне. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.

Як расказаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч, вучэнне з'яўляецца лагічным завяршэннем падрыхтоўкі органаў кіравання аператыўнага і тактычнага ўзроўняў. Актыўная фаза вучэння прадоўжыцца з 22 па 26 верасня.

"На вучэнні будзе ўдасканальвацца сістэма кіравання войскамі і зброяй. Пры гэтым асаблівасцямі вучэння будзе з'яўляцца складаная дынамічная абстаноўка і выкарыстанне палігонаў і ўчасткаў мясцовасці ў трох абласцях. Гэта будзе вымушаць абучаемых прымаць нестандартныя рашэнні на нанясенне паражэння ўмоўнаму праціўніку, а таксама на манеўр сваімі сіламі і сродкамі, пунктамі кіравання ва ўмовах існуючай абстаноўкі", - адзначыў Віктар Гулевіч.

Вялікая ўвага таксама будзе ўдзелена скарачэнню цыкла кіраўніцкіх рашэнняў па паражэнні выяўленых аб'ектаў. Акрамя таго, на вучэнні будзе асвоена аператыўная тэрыторыя Беларусі ў рамках абароны дзяржавы.

"Актыўная фаза пачалася ў 9.00 з падачы сігналу і завершыцца 26 верасня. Пасля гэтага войскі правядуць завяршальны этап - вяртанне ў пункты пастаяннай дыслакацыі", - праінфармаваў Віктар Гулевіч.

Ён падкрэсліў, што вучэнне не нясе пагрозы суседнім краінам. "Мы адпрацоўваем пытанні абароны нашай дзяржавы і ўдасканалення ўзроўню падрыхтоўкі нашых войскаў. Колькасць удзельнікаў вучэння не перавышае значэнняў, устаноўленых Венскім дакументам 2011 года", - рэзюмаваў Віктар Гулевіч.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.