Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Намеснік генеральнага сакратара АДКБ высока ацаніў арганізацыю вучэнняў у Беларусі

07.09.2024
Намеснік генеральнага сакратара АДКБ высока ацаніў арганізацыю вучэнняў у Беларусі

6 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Намеснік генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Валерый Семерыкоў высока ацаніў арганізацыю вучэнняў АДКБ, якія праходзяць на тэрыторыі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе АДКБ.

"Вучэнні былі арганізаваны на самым высокім узроўні з пункту гледжання планавання, арганізацыі кіравання, усіх відаў забеспячэння. Мая ацэнка - выдатна", - сказаў Валерый Семерыкоў.

Намеснік генеральнага сакратара нагадаў, што Беларусь у бягучым годзе старшынствуе ў АДКБ. "Для рэалізацыі гэтых прыярытэтаў быў падрыхтаваны адпаведны план мерапрыемстваў, які быў зацверджаны, нацыянальныя планы. І я сёння магу канстатаваць з поўнай адказнасцю, што гэты план практычна поўнасцю выконваецца", - заявіў ён.

Сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне войскаў АДКБ "Баявое братэрства" праходзіць у Беларусі з 1 па 6 верасня. Яно ўключае ў сябе сумесныя і спецыяльныя вучэнні па падрыхтоўцы розных кампанентаў войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ. Манеўры ваеннаслужачыя праводзяць на палігонах і ўчастках мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.