Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пярцоў: заходнія медыя стараюцца знішчыць усё добрае і праўдзівае пра нашу цывілізацыю

17.07.2024
Пярцоў: заходнія медыя стараюцца знішчыць усё добрае і праўдзівае пра нашу цывілізацыю

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія медыя стараюцца знішчыць усё добрае і праўдзівае пра нашу цывілізацыю, заявіў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў у час круглага стала "Саюзная дзяржава - агульная духоўнасць і прастора магчымасцей" у рамках XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас цяпер гістарычны перыяд такі. Таму што ўсё сціскаецца пад уздзеяннем розных вострых і нават празмерна вострых працэсаў, якія адбываюцца. Але шмат што праяўляецца: як і людзі, так і міжнародныя адносіны. І што мы павінны зрабіць у нашай сферы для таго, каб працэсы, якія цяпер адбываюцца ў нас, выбудаваць у правільным рэчышчы, пазітыўным, канструктыўным напрамку па выхаванні, па ўздзеянні на нашых людзей, нашы народы ў эпоху, калі наша адзіная агульная прастора ўсё больш і больш знаходзіцца ў канфлікце з заходняй прасторай, - сказаў Уладзімір Пярцоў. - Тыя культурныя каштоўнасці, якія цяпер актыўна культывуюцца ў заходнім свеце, нам у прынцыпе не падыходзяць ні па хрысціянскіх, ні па гуманітарных, ні па чалавечых, ні па прыродных складніках. Мы супраць гэтага. І тое сапраўднае аблічча, якое цяпер гэты заходні свет у адносінах да нашай цывілізацыі паказвае, - палітыка адмены, палітыка выключэння, палітыка расчалавечвання. Гэткая калька мінулага стагоддзя - стварэнне унтэрменш з нашых народаў".

Паводле яго слоў, тое, што культывуецца ў заходніх СМІ, - за мяжой дабра і зла. "Тыя, хто рэгулярна сустракаецца з заходнімі медыя, не толькі СМІ, але і новымі сродкамі масавай камунікацыі, сацыяльнымі сеткамі і мэсэнджарамі, разумеюць, як выціраецца, знішчаецца ўсё добрае і праўдзівае пра нашу цывілізацыю і як усё гэта замяшчаецца альтэрнатыўнымі публікацыямі, - адзначыў міністр. - Што рабіць у такі перыяд трансфармацыі культуры? Напэўна, варта звярнуцца ў першую чаргу да сваіх вытокаў, сваёй гісторыі, да свайго культурнага гена. Да таго, што ў нас закладзена. Нам ёсць чым ганарыцца. Культура - гэта шлях да сэрца і душы гледача, слухача, чытача, і нам трэба намацаць гэты правільны шлях".

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.