Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Пяць медалёў выйгралі беларускія барцы на міжнародных турнірах у Суздалі і Каспійску

23.05.2024
Пяць медалёў выйгралі беларускія барцы на міжнародных турнірах у Суздалі і Каспійску

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Каспійску (Рэспубліка Дагестан) і Суздалі Уладзімірскай вобласці РФ завяршыліся міжнародныя турніры па вольнай і грэка-рымскай барацьбе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На спаборніцтвах па вольнай барацьбе памяці Алі Аліева ў Каспійску выступілі 280 спартсменаў з 19 краін, якія разыгралі медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях. Беларускія барцы заваявалі дзве ўзнагароды міжнароднага форуму: пераможцам турніру ў вазе да 74 кг стаў Магамедхабіб Кадзімагамедаў, бронза ў катэгорыі да 61 кг дасталася Андрэю Бекранёву.

Удзел у спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе памяці Рамана Кутузава ў Суздалі прынялі больш за 200 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Ірана, Кыргызстана і Малдовы. Прадстаўнікі нашай каманды выйгралі адну сярэбраную і дзве бронзавыя ўзнагароды. Другое месца ў вагавой катэгорыі да 67 кг заняў Аляксандр Лявончык, на трэцюю прыступку п'едэстала падняліся Кірыл Маскевіч (да 87 кг) і Уладзіслаў Пусташылаў (да 97 кг).

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.