Праваахоўнікі зафіксавалі ўсплёск адправак фішынгавых спасылак для анлайн-галасаванняў
22.01.2025
19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі аддзялення па процідзеянні кіберзлачыннасці зафіксавалі ўсплёск рассылкі фішынгавых спасылак для анлайн-галасаванняў. Пры пераходзе па спасылках магчымы ўзлом уліковага запісу з далейшай рассылкай просьбаў аб пераводзе грашовых сродкаў, паведамілі БЕЛТА ва УУС Мінскага аблвыканкама.
Каб засцерагчы сябе, міліцыянеры не рэкамендуюць пераходзіць па незнаёмых спасылках для анлайн-галасаванняў і ўводзіць у іх даныя для аўтарызацыі (нумары тэлефонаў і коды пацвярджэння).
Калі ж у мэсэнджары прыйшло паведамленне з просьбай аб пераводзе сродкаў, у тым ліку каб пазычыць, варта ператэлефанаваць і пагаварыць асабіста з уладальнікам уліковага запісу.