Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі на 65 працэнтах плошчаў

15.04.2024

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 65 працэнтах запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 14 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 479,2 тыс. га. У Гомельскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 88,6 працэнта плошчаў, у Гродзенскай - на 85,9 працэнта, Мінскай - на 75,3 працэнта, Магілёўскай - на 34,5 працэнта, Віцебскай - на 19,2 працэнта. У Брэсцкай вобласці сяўба ранніх яравых завершана.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 575,5 тыс. га (78,1 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 737,1 тыс. га.

Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну (работы ўжо выкананы на плошчы 10,82 тыс. га, або 21,8 працэнта плана). Глебу пад яго сяўбу падрыхтавалі на 17,6 тыс. га (35,4 працэнта плана). Усяго лён будзе размешчаны на плошчы 49,6 тыс. га.

Цукровыя буракі пасеялі на плошчы 16,9 тыс. га, або 18,7 працэнта плана, яравы рапс - на 3,30 тыс. га (8,4 працэнта плана).

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.