Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях

03.02.2024
Расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пятніцу, 4 лютага, у Пекіне адбудзецца цырымонія адкрыцця XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў. Аднак папярэднія спаборніцтвы пачнуцца ўжо заўтра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сераду, 2 лютага, свой турнір адкрыюць удзельнікі алімпійскіх спаборніцтваў па кёрлінгу, а 3 лютага на алімпійскую трасу выйдуць майстры могула. Першыя алімпійскія ўзнагароды будуць разыграны 5 лютага. У гэты дзень у барацьбу за медалі ўступяць беларускія спартсмены. Лыжніцы Настасся Кірылава і Ганна Каралёва прымуць удзел у скіятлоне. На алімпійскім лядовым авале адбудуцца спаборніцтвы канькабежак на дыстанцыі 3000 м. У складзе жаночай зборнай Беларусі Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва. На біятлоннай трасе ў Чжанцзякоу пройдзе змешаная эстафета. Беларусь на Алімпіядзе прадставяць Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук, Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Мікіта Лабастаў, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі. Усяго за алімпійскія ўзнагароды будуць змагацца 29 беларускіх атлетаў, якія выступяць у шасці відах спорту.

Вось як выглядае поўны расклад выступленняў беларускіх спартсменаў на пекінскай Алімпіядзе:

5 ЛЮТАГА, СУБОТА

Лыжныя гонкі

10.45 - жанчыны, скіятлон. Настасся Кірылава, Ганна Каралёва.

Канькабежны спорт

11.30 - жанчыны, 3000 м. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва.

Біятлон

12.00 - змешаная эстафета.

6 ЛЮТАГА, НЯДЗЕЛЯ

Лыжныя гонкі

10.00 - мужчыны, скіятлон. Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў.

7 ЛЮТАГА, ПАНЯДЗЕЛАК

Гарналыжны спорт

05.15; 08.45 - жанчыны, гіганцкі слалам. Марыя Шканава.

Канькабежны спорт

11.30 - жанчыны, 1500 м. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва.

Біятлон

12.00 - жанчыны, індывідуальная гонка. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук.

8 ЛЮТАГА, АЎТОРАК

Фігурнае катанне

04.15 - мужчыны, кароткая праграма. Канстанцін Мілюкоў.

Лыжныя гонкі

11.00 - жанчыны, спрынт свабодны стыль. Настасся Кірылава, Ганна Каралёва.

11.50 - мужчыны, спрынт свабодны стыль. Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў.

Біятлон

11.30 - мужчыны, індывідуальная гонка. Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў.

9 ЛЮТАГА, СЕРАДА

Гарналыжны спорт

05.15; 08.45 - жанчыны, слалам. Марыя Шканава.

10 ЛЮТАГА, ЧАЦВЕР

Фігурнае катанне

04.30 - мужчыны, свабодная праграма. Канстанцін Мілюкоў.

Лыжныя гонкі

10.00 - жанчыны, 10 км, класічны стыль. Настасся Кірылава, Ганна Каралёва.

Фрыстайл

14.00 - камандныя спаборніцтвы, акрабатыка, мікст. Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Настасся Андрыянава. Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў.

Канькабежны спорт

15.00 - жанчыны, 5000 м. Марына Зуева, Кацярына Слоева.

11 ЛЮТАГА, ПЯТНІЦА

Лыжныя гонкі

10.00 - мужчыны, 15 км, класічны стыль. Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў.

Біятлон

12.00 - жаночы спрынт. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук.

12 ЛЮТАГА, СУБОТА

Канькабежны спорт

11.00 - жанчыны, камандная гонка, чвэрцьфіналы. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва.

11.50 - мужчыны, 500 м. Ігнат Галавацюк.

Біятлон

12.00 - мужчыны, спрынт. Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў.

13 ЛЮТАГА, НЯДЗЕЛЯ

Біятлон

12.00 - жаночая гонка праследавання. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук.

13.45 - мужчынская гонка праследавання. Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў.

Фрыстайл

14.00 - жанчыны, акрабатыка, кваліфікацыя. Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Настасся Андрыянава.

Канькабежны спорт

16.50 - жанчыны, 500 м. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва.

14 ЛЮТАГА, ПАНЯДЗЕЛАК

Фрыстайл

14.00 - жанчыны, акрабатыка, фінал. Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Настасся Андрыянава.

15 ЛЮТАГА, АЎТОРАК

Канькабежны спорт

09.30 - жанчыны, камандная гонка, фіналы. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва.

Біятлон

12.00 - мужчыны, эстафета. Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў.

Фігурнае катанне

13.00 - жанчыны, кароткая праграма. Вікторыя Сафонава.

Фрыстайл

14.00 - мужчыны, акрабатыка, кваліфікацыя. Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў.

16 ЛЮТАГА, СЕРАДА

Біятлон

10.45 - жанчыны, эстафета. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук.

Лыжныя гонкі

12.00 - жанчыны, эстафетны спрынт. Настасся Кірылава, Ганна Каралёва.

13.00 - мужчыны, эстафетны спрынт, класічны стыль. Аляксандр Воранаў, Ягор Шпунтаў.

Фрыстайл

14.00 - мужчыны, акрабатыка, фінал. Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Павел Дзік, Макар Мітрафанаў.

17 ЛЮТАГА, ЧАЦВЕР

Канькабежны спорт

11.30 - жанчыны, 1000 м. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва.

Фігурнае катанне

13.00 - жанчыны, свабодная праграма. Вікторыя Сафонава.

18 ЛЮТАГА, ПЯТНІЦА

Канькабежны спорт

11.30 - мужчыны 1000 м. Ігнат Галавацюк.

Біятлон

12.00 - мужчыны, мас-старт. Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялётнаў.

19 ЛЮТАГА, СУБОТА

Канькабежны спорт

12.00 - жанчыны, мас-старт. Марына Зуева, Кацярына Слоева, Ганна Ніфантава, Яўгенія Вараб'ёва.

Біятлон

12.00 - жанчыны, мас-старт. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына Лешчанка, Алена Кручынкіна, Аліна Пільчук.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.