Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

РІКВ: для праходжання РЦЭ ўжо зарэгістраваліся 55,2 тыс. школьнікаў

25.01.2024
РІКВ: для праходжання РЦЭ ўжо зарэгістраваліся 55,2 тыс. школьнікаў
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для праходжання рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, якая адбудзецца 27 студзеня, ужо зарэгістраваліся 55,2 тыс. адзінаццацікласнікаў. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Для праходжання рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену ўжо зарэгістравана 55,2 тыс. чалавек, гэта лічба не канчатковая. Традыцыйна больш за ўсё школьнікаў, як і на саміх іспытах, зарэгістраваліся для праходжання экзамену па рускай мове, на другім месцы - матэматыка, на трэцім - біялогія", - расказаў Юрый Міксюк.

Што датычыцца тэставых заданняў, то дырэктар РІКВ адзначыў, што нечаканасцей не будзе. "Тэставыя заданні дасканала рыхтуюцца, яны павінны адпавядаць школьнай праграме. Усе заданні, якія будуць на рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, той жа складанасці, што будуць і на самім цэнтралізаваным экзамене. Гэта ж складанасць рэалізавана і на ўсіх этапах рэпетыцыйнага тэсціравання. Ацэнка вынікаў будзе праводзіцца па вядомых ужо і апублікаваных табліцах. Ніякіх нечаканасцей для дзяцей не будзе", - падкрэсліў кіраўнік Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.