Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Шпілеўская: Беларускі саюз жанчын за 2022 год прырос на 12 тыс. чалавек

09.03.2024
Шпілеўская: Беларускі саюз жанчын за 2022 год прырос на 12 тыс. чалавек

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын за 2022 год прырос на 12 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Вольга Шпілеўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас цяпер па ўсёй краіне праходзіць конкурс "Жанчына года". Літаральна ўчора ўзнагародзілі "Жанчын года" сталіцы. Калі мы вызначымся па ўсіх абласцях, то збяром гэтых жанчын для таго, каб ушанаваць ужо на рэспубліканскім узроўні. Гэта заўсёды вельмі хвалюючы момант, таму што жанчыны да гэтага рыхтуюцца. На працягу года яны сваімі поспехамі ў грамадскай дзейнасці даказваюць: яны дастойны таго, каб быць "Жанчынай года", - расказала Вольга Шпілеўская.

Паводле яе слоў, на сённяшні дзень Беларускі саюз жанчын налічвае больш за 160 тыс. актыўных жанчын. "За мінулы год мы выраслі на 12 тыс. і - што прыемна - вялікі рост нам паказаў Мінск. Мінская гарадская арганізацыя ў нас павялічылася за мінулы год на 4 тыс., на сённяшні дзень гэта 17 тыс. жанчын. Вядома, самая вялікая колькасць нашых пярвічак - гэта адукацыя і ахова здароўя. У гэтым годзе і ў мінулым актыўна ствараліся пярвічкі ў сродках масавай інфармацыі. І гэта важна, таму што сродкі масавай інфармацыі паказваюць нашу работу. Хоць я прыхільніца таго, каб работа не проста паказвалася. Работу відаць толькі тады, калі яна даходзіць да кожнай жанчыны. Самая галоўная задача для нас - гэта масавасць мерапрыемстваў, гэта значыць, калі мы праводзім мерапрыемства, яно павінна ахапіць усе 5 млн жанчын, якія пражываюць у нашай краіне", - адзначыла старшыня БСЖ.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.