Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ці можна галасаваць, калі 18 гадоў спаўняецца 25 лютага. ЦВК аб новым механізме фарміравання спісаў

02.02.2024
Ці можна галасаваць, калі 18 гадоў спаўняецца 25 лютага. ЦВК аб новым механізме фарміравання спісаў

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" намеснік начальніка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі Іван Толкач расказаў, ці можа малады чалавек, якому 25 лютага спаўняецца 18 гадоў, прагаласаваць у адзіны дзень галасавання.

"У чалавека, якому 25 лютага спаўняецца 18 гадоў, ёсць права прагаласаваць. Ён будзе ў спісах выбаршчыкаў, таму што цяпер прымяняецца новы механізм іх фарміравання. Раней браліся спісы мінулай кампаніі, выбары гэта ці рэферэндум, і праводзілася работа па іх удакладненні, гэта пакватэрны абход ці абзвон. Члены ўчастковых камісій праводзілі работу па верыфікацыі гэтых спісаў", - сказаў Іван Толкач.

Цяпер у Выбарчы кодэкс унеслі норму, згодна з якой спісы складаюцца на аснове рэгістра насельніцтва і іншых баз даных. Там знаходзяцца неабходныя звесткі аб грамадзянах, якія патрэбны для фарміравання спісаў. "Сфарміраваўшы нашы ўчасткі для галасавання і апісаўшы іх электронна, мы маем магчымасць падаць гэтыя звесткі на рэгістр насельніцтва, каб атрымаць спісы выбаршчыкаў. Што і было зроблена. Спісы сфарміраваны і паступілі ў рэгіёны. Цяпер ідзе работа па іх удакладненні", - падкрэсліў Іван Толкач.

Вяртаючыся да пытання аб тым, ці можа галасаваць малады чалавек, якому 18 гадоў спаўняецца 25 лютага, ён адзначыў, што ў спісе выбаршчыкаў у адносінах да тых грамадзян, якія дасягнуць паўналецця ў гэтым годзе, будзе не год, а дата нараджэння: "У спісе будзе не год, а дата. Камісія бачыць, што чалавеку спаўняецца 18 гадоў 25 лютага і ён мае права галасаваць. А вось калі ён прыйдзе на датэрміновае галасаванне, то такой магчымасці ў яго не будзе, таму што 18 гадоў яму яшчэ не споўнілася".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту. 

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.