Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Турчын: традыцыйныя сямейныя каштоўнасці - гэта фундамент, на якім трымаецца дзяржава

13.10.2024
Турчын: традыцыйныя сямейныя каштоўнасці - гэта фундамент, на якім трымаецца дзяржава

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці - гэта фундамент, на якім трымаецца дзяржава, адзначыў старшыня Мінскага аблвыканкама, размаўляючы з журналістамі пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання шматдзетных маці цэнтральнага рэгіёна Ордэнам маці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не першы раз мы ўзнагароджваем нашых мам такой высокай узнагародай, і заўсёды для мяне гэта вельмі хвалююча", - падзяліўся Аляксандр Турчын. Ён адзначыў, што гэтыя сустрэчы - не толькі свята, але і напамін аб тым, наколькі гэта нялёгкая праца - выхоўваць дзяцей, гадаваць з іх сапраўдных патрыётаў нашай краіны.

Ён таксама адзначыў, што ў Мінскай вобласці пражывае 20 тыс. шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваецца больш за 70 тыс. дзяцей.

"Гэта проста цудоўная лічба, і хацелася б, каб яна павялічвалася", - падкрэсліў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна.

Віншуючы жанчын з надыходзячым святам, Аляксандр Турчын таксама адзначыў: "Добра, што год таму з'явіўся і Дзень бацькі (у Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), паколькі наша краіна прытрымліваецца традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Мама і тата - гэта аснова моцнай сям'і, якая выконвае задачу прадаўжэння роду чалавечага і выхавання дзяцей. Таму сямейныя каштоўнасці ў іх традыцыйным разуменні - гэта адзін з фундаментаў, на якім трымаецца дзяржава".

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.