Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі ўдасканальваецца дзейнасць у галіне забеспячэння бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі

22.09.2024
У Беларусі ўдасканальваецца дзейнасць у галіне забеспячэння бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 верасня падпісаў Указ нумар 291, накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці ў галіне забеспячэння бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэтым дакументам Указ ад 5 красавіка 2021 года нумар 137 "Аб рэгуляванні дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпрамянення" прыводзіцца ў адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2022 года нумар 208-З "Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі".

Прадугледжваецца таксама дапаўненне Указа ад 13 лістапада 2006 года нумар 666 "Аб ільготным вылічэнні выслугі гадоў для назначэння пенсій" нормай аб ільготным вылічэнні выслугі гадоў асобным работнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за перыяд непасрэднага ўдзелу ў выкананні горнавыратавальных, іншых відаў аварыйна-выратавальных і тэхнічных работ у падземных прасторах г.Мінска, а таксама ва ўмовах горных вырабатак.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.