Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі завяршыліся амаль усе ўборачныя работы

21.11.2024
У Беларусі завяршыліся амаль усе ўборачныя работы

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршыліся амаль усе ўборачныя работы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у Беларусі ўбраны на 2,38 млн га, што складае 99,4 працэнта ад плана. Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 9,406 млн т збожжа. Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 213,7 тыс. га (93,7 працэнта), намалацілі 1,385 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 64,9 ц/га.

Нарыхтавана 13,1 млн т сенажу, што складае 97,6 працэнта ад плана. Сіласу нарыхтавана 18 млн т (гэта 94,1 працэнта да плана), травяных кармоў - 9,065 млн т (95,1 працэнта).

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.