Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Усебеларуская мінута маўчання пройдзе сёння ў 12.00

22.06.2024
Усебеларуская мінута маўчання пройдзе сёння ў 12.00

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, па ўсёй краіне пройдзе Усебеларуская мінута маўчання, паведамляе БЕЛТА.

Прыняць удзел у мінуце маўчання ў гэту самотную дату можа кожны. У 12.00 трэба на мінуту спыніцца і ўспомніць тых, хто цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў.

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа мы ўспамінаем кожнага трэцяга загінулага. У той страшнай вайне больш за 11,6 тыс. беларускіх гарадоў і вёсак пацярпелі ад нацысцкіх варвараў, звыш 216 вёсак спалены фашыстамі датла і не адноўлены да гэтага часу.

Беларусь памятае ўсіх, хто загінуў ад зверстваў фашызму ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва, хто цаной свайго жыцця выстаяў і разграміў ворага ў імя мірнай будучыні для тых, хто цяпер жыве.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.