Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вальфовіч: вучэнне АДКБ у Беларусі выключна планавае і мае адкрыты характар

30.08.2024
Вальфовіч: вучэнне АДКБ у Беларусі выключна планавае і мае адкрыты характар

29 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне "Баявое братэрства - 2023", якое пройдзе на тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня, выключна планавае і мае адкрыты характар. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у час рабочай паездкі ў Брэст, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч

"Вучэнне выключна планавае, мае адкрыты характар. І беларускі бок, і Сакратарыят АДКБ у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі запрасілі міжнародных наглядальнікаў, ваенных аташэ, дыпламатычны корпус, у тым ліку нашых суседзяў - палякаў і літоўцаў. Я не ведаю, ці прымуць яны ўдзел. Але мы ў адрозненне ад суседзяў дэманструем адкрытасць, міралюбівасць і паказваем, што за вучэнні і якія іх мэты - выключна абарончыя, для абароны сваёй краіны, сваёй тэрыторыі", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што заходнія суседзі праводзяць на сваёй тэрыторыі вучэнні, аднак прадстаўнікоў Беларусі ў якасці наглядальнікаў не запрашаюць. "На сумежнай тэрыторыі праходзяць вучэнні. За апошні час нават спроб запрасіць беларускі бок для назірання не было", - канстатаваў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.-0-

Фота Вадзіма Якубёнка

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.