Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Хрэнін: структура міжнароднай ваеннай бяспекі дэ-факта разбурана

17.04.2024
Хрэнін: структура міжнароднай ваеннай бяспекі дэ-факта разбурана

14 красавіка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Структура міжнароднай ваеннай бяспекі дэ-факта разбурана. Аб гэтым заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у час размовы з журналістамі на адным з палігонаў Узброеных Сіл у Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь была адной з першых краін, якая добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі і вывела яе. Нам былі дадзены адпаведныя гарантыі, што на нас не будзе аказвацца націск, у тым ліку эканамічны. Гэта ўсё было замацавана ў Будапешцкім мемарандуме. Што мы бачым цяпер? Усё гэта рабілася ў інтарэсах невялікай колькасці дзяржаў, якія выкарыстоўвалі гэта. Яны змагаюцца за сусветнае лідарства", - сказаў Віктар Хрэнін.

Акрамя таго, адзначыў міністр абароны, асобныя палітыкі на Захадзе прызналі, што гэта быў толькі зман і спроба выйграць час. "Як мы цяпер павінны паводзіць сябе? Мы не можам верыць ніякім гарантыям заходніх палітыкаў. У кастрычніку мінулага года краіны НАТА правялі ядзерныя вучэнні. У свеце ніхто гэта асабліва не каменціраваў. І на фоне гэтых вучэнняў прэзідэнт Польшчы зрабіў заяву, што Варшава гатова размясціць ядзерную зброю ЗША ў сябе на тэрыторыі. Прэзідэнт Украіны заявіў, што неабходна наносіць прэвентыўныя ўдары па тэрыторыі Расіі. Чытай: Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, службовыя асобы Вялікабрытаніі заяўлялі, што гатовы паставіць ва Украіну зброю са збедненым уранам для вядзення баявых дзеянняў", - падкрэсліў Віктар Хрэнін.

© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2024.