27 студзеня, у Міжнародны дзень
памяці ахвяр Халакосту, у Свіслацкую раённую бібліятэку былі запрошаны вучні СШ
№2 імя М.П.Масонава на ўрок гістарычнай памяці “Лічбы на сэрцы”.
Ва ўступным слове бібліятэкар
расказала, што сённяшняя сустрэча прысвечана памяці ахвяр нацызму і героям
Супраціўлення. Патлумачыла, чаму менавіта 27 студзеня штогод адзначаецца
Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. З заміраннем сэрца рабяты слухалі
аповед пра лагеры смерці, пра масавае знішчэнне людзей,
пра варварскія метады і сродкі антыгуманных медыцынскіх эксперыментаў, якія
праводзілі фашысты над ахвярамі халакосту, пра выпрабаванні хімічных прэпаратаў
на людзях.
Пра тое, як адбываліся трагічныя
падзеі на Свіслаччыне, расказала навуковы супрацоўнік Свіслацкага
гісторыка-краязнаўчага музея Жук Людміла Георгіеўна.
Не пакінуў абыякавымі старшакласнікаў
відэафільм “Памятаць, каб жыць”. Даведацца аб аб’ектах і помніках свету дзеці
змаглі падчас прагляду мультымедыйнай прэзентацыі “Мемарыялы ахвярам Халакосту
ў свеце”.
Удзельнікам
мерапрыемства была прадстаўлена тэматычная выстава “Беларускае
гета: месца смутку і памяці”.