З 1 сакавіка2021 года і па 21 мая 2021 года ў
г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці праводзіўся 1 рэгіянальны завочны конкурс “ХВАЛЯ
МАСТАЦТВАЎ”/“ART WAVE”– веснавы
сезон “Песня жаваранка”.
Галоўнай мэтай мерапрыемства заяўлена
падтрымка таленавітай моладзі і дарослых выканаўцаў, а таксама павышэнне ўзроўню сцэнічнага майстэрства і
актывацыі педагагічнай працы. Праслухоўванні ў рэжыме відэазапісаў праходзілі ў
намінацыях вакальна-харавога і інструментальнага жанра, выяўленчага і
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фотамастацтва. Філіял “Корнадзь” Свіслацкай дзіцячай
школы мастацтваў прадставілі:
* Лысэвіч
Дар’я, фартэпіяна, катэгорыя “С” - дыплом лаўрэата 2 ступені.
Настаўнік Прохар М.Э.;
* Басак Паліна,
фартэпіяна, катэгорыя “С” – дыплом лаўрэата 3 ступені.
Настаўнік Прохар М.Э.;
* Ботвіч
Анастасія, фартэпіяна, катэгорыя “С” – дыплом лаўрэата 3 ступені.
Настаўнік Прохар М.Э.;
* Наумік Ульяна,
фартэпіяна, катэгорыя “С” – дыплом лаўрэата 3 ступені.
Настаўнік Наумік А.Г.;
* Баранцэвіч
Усевалад, баян. катэгорыя “С” – дыплом лаўрэата 3 ступені.
Настаўнік Кулініч Ю.Ф.
Віншуем навучэнцаў філіяла школы мастацтваў і іх настаўнікаў
з поспехам і жадаем новых творчых дасягненняў!