Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Папярэдзіць бяду

10.04.2025
Папярэдзіць бяду

З пачатку года на тэрыторыі Свіслацкага раёна ўжо здарылася 6 пажараў. Каб папярэдзіць бяду і перасцерагчы жыхароў раёна, работнікі Свіслацкага райаддзела МНС сумесна з праедстаўнікамі РАУС накіраваліся ў прафілактычныя рэйды з мэтай праверкі бяспечнага стану домаўладанняў грамадзян, якія маюць патрэбу ў асаблівым кантролі.

 

Мерапрыемствы прайшлі на тэрыторыі Свіслацкага сельскага савета і горада Свіслач. Ратавальнікі наведалі шматдзетныя сем'і, сем'і, дзе дзеці прызнаны знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, домаўладання адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян. Асаблівую ўвагу прадстаўнікі службы выратавання надавалі пажарнай бяспекі домаўладанняў: спраўнасці пячнога ацяплення, а таксама наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

 

- Толькі за мінулы год у Гродзенскай вобласці дзякуючы своечасовым спрацоўкам пажарнага апавяшчальніка было выратавана 18 чалавек. Прыбор вельмі просты ў выкарыстанні: усталёўваецца на столі ў жылых памяшканнях, у выпадку ўзгарання спрацоўвае на дым і выдае гукавы сігнал, які і апавясціць вас аб пажары, - распавёў жыхарам інспектар нагляду Анатоль Багдзевіч і ўручыў памяткі ад МНС.
© Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт, 2025.