Знешнеэканамічная дзейнасць арганізацый Свіслацкага раёна за 1 паўгоддзе 2019 года.
У студзені-чэрвені 2019 г. аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 3410,2 тысяч долараў ЗША ці 106,1 % да аналагічнага перыяду 2018 года.
Экспартавана тавараў на суму 2480,5 тысяч долараў ЗША, ці
153,4 %, паслуг – на суму 85,9 тысяч долараў ЗША, або 214,8 % да ўзроўню
студзеня-чэрвеня 2018 года. Сальда знешнягя гандлю таварамі склала плюс 1656,3
тысячы долараў ЗША, паслуг - плюс 66,3 тысячы долараў ЗША.
Аб'ём экспарту тавараў цалкам дасягнуты арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці.
У першым паўгоддзі 2019 года знешні гандаль таварамі
ажыццяўляўся з 10 краінамі свету, паслугамі – 7 краінамі.
Геаграфія экспарту
тавараў да першага паўгоддзя 2018 г. пашырылася на тры краіны: Малдова, Бельгія
і Швейцарыя.
У студзені-чэрвені
2019 года экспарт тавараў размеркаваўся наступным чынам:
- у краіны СНД рэалізавана 112,2 тысяч долараў ЗША, або 4,5 % ад агульнай сумы экспарту тавараў і 92,0 % да ўзроўню першага паўгоддзя 2018 г.;
- у краіны па-за СНД – 2368,3 тысяч долараў ЗША, або 95,5
% ад усёй сумы экспарту тавараў раёна; 158,4 % да ўзроўню першага паўгоддзя
2018 года, у т.л. у краіны ЕС 2365,4 тысяч долараў ЗША.
Найбольшая
ўдзельная вага экспарту паслуг прыпадае на Літву – 66,0 %, Польшчу – 27,9 %,
Германію – 4,7 %.
Найбольшая ўдзельная вага ў таварнай структуры экспарту тавараў складае драўніна і вырабы з яе (2372,2 тыс. долараў ЗША, або 95,6 % усяго экспарту тавараў).
Асноўнымі экспарцёрамі тавараў, на долю якіх прыпадае больш за 90 % экспарту з'яўляюцца: ЗТАА «ВэстЛоджынг», экспартаваная прадукцыя – дранка;
ТАА «ДЫВІНтэхна», экспартаваная прадукцыя - піламатэрыялы;
ТАА «Біячар Індастры», экспартаваная прадукцыя - драўняны вугаль;
ТАА «ЗаходніЛес», экспартаваная прадукцыя - піламатэрыялы.
На долю астатніх прадпрыемстваў прыпадае 9,8 % экспарту тавараў.
Найбуйнейшым экспарцёрам паслуг з'яўляецца прыватнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «МарчукТранс», удзельная вага якога складае больш за 70 % экспарту паслуг.