Загадчык сектара
Крыштофік Валерый Яўгеньевіч
Тэл. / Факс: 7 07 60
Галоўны спецыяліст сектара
Смактуновіч Наталля Аляксандраўна
Тэл.:7 40 92
Асноўныя функцыі сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
На сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб ускладаюцца наступныя функцыі і абавязкі:
1. арганізуе ўзаемадзеянне ўпраўленняў, аддзелаў і службаў райвыканкама па арганізацыі работы са зваротамі, якія паступаюць у райвыканкам ад грамадзян (у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў), прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
2. арганізуе ўзаемадзеянне ўпраўленняў, аддзелаў і службаў райвыканкама па арганізацыі работы з зацікаўленымі асобамі;
3. арганізуе прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, старшынёй і намеснікамі старшыні райвыканкама;
4. ажыццяўляе агульны кантроль зваротаў, якія паступаюцьу райвыканкам ад грамадзян і юрыдычных асоб, арганізуе вядзенне справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме;
5. арганізуе правядзенне «прамых тэлефонных ліній» старшынёй і намеснікамі старшыні райвыканкама, адказвае за вядзенне справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі падчас правядзення «прамой тэлефоннай лініі» старшынёй і намеснікамі старшыні райвыканкама;
6. арганізуе праверкі, аналізуе стан работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку зваротаў грамадзян па прынцыпе «Адно акно» ў аддзелах і ўпраўленнях райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтах, а таксама падпарадкаваных (падсправаздачных) райвыканкаму арганізацыях згодна зацверджанага графіка, інфармацыю аб выніках працы два разы на год выносіць на разгляд райвыканкама;
7. ажыццяўляе кантроль запісаў, унесеных у кнігу заўваг і прапаноў райвыканкама, на прадмет выяўлення і ліквідацыі прычын узнікнення такіх зваротаў (запісаў).
8. уносіць на разгляд кіраўніцтва райвыканкама прапановы аб прыцягненні да адказнасці кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама і падсправаздачных арганізацый пры выяўленні фактаў парушэння выканаўчай дысцыпліны ў рабоце са зваротамі грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, зацікаўленых асоб;
9. арганізуе вучобу кадраў па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, аказвае метадычную дапамогу спецыялістам, адказным за работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у аддзелах і ўпраўленнях райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтах і арганізацыях раёна.