11.05.2020
Аб межах сельсаветаў
У адпаведнасці з деючым заканадаўствам,
для высвятлення меркавання грамадзян пры рашэнні пытанняў
адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Свіслацкім раённым выканаўчым
камітэтам у СМІ і на афіцыйным сайце Свіслацкага райвыканкама было размешчана
паведамленне па ўстанаўленні межаў сельскіх саветаў нашага раёна.
Грамадзянам прапаноўвалася на працягу
аднаго месяца, з 10 красавіка
2020 года, выказаць сваё
меркаванне па пытаннях па ўстанаўленні межаў Вердаміцкага, Дабравольскага, Нязбодзіцкага, Навадворскага, Поразаўскага,
Свіслацкага, Ханявіцкага сельскіх саветаў.
У выніку з 10 красавіка 2020 года – даты размяшчэння
ў раённай газеце і ў камп’ютарнай сетцы
Інтэрнет – ва аддзел землеўпарадкавання Свіслацкага райвыканкама меркаванняў
грамадзян не паступала.
Такім чынам
неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па ўстанаўленні межаў Вердаміцкага, Дабравольскага,
Нязбодзіцкага, Навадворскага, Поразаўскага, Свіслацкага, Ханявіцкага сельскіх
саветаў адсутнічае.